Back to Search
Start Over
Participation of the trade unions of Belarus in the organization of labour protection and social insurance in the NEP period
- Publication Year :
- 2015
- Publisher :
- БГТУ, 2015.
-
Abstract
- У перыяд новай эканамічнай палітыкі ў 1920-я гг. былі закладзены асновы савецкай сістэмы арганізацыі аховы працы і сацыяльнага страхавання, у якой значная роля адводзілася прафсаюзам. Яны накіроўвалі сваіх прадстаўнікоў у органы Наркамата працы, заслухоўвалі іх справаздачы, выбіралі на пленумах інспектараў працы і страхавыя органы, праводзілі абследаванні ўмоў працы на прадпрыемствах. Пытанні аховы працы знаходзілі адлюстраванне ў калектыўных дагаворах, якія прафсаюзы заключалі з гаспадарчымі органамі. У 1927 г. быў створаны Інстытут аховы працы пры НКПБ. Важным накірункам работы прафсаюзаў, цесна звязаным з аховай працы, выступала сацыяльнае страхаванне. Колькасць застрахаваных у БССР рабочых і служачых вырасла з 28,6 тыс. у 1922 г. да 263,7 тыс. у 1929 г. За кошт сродкаў сацыяльнага страхавання рабочыя і служачыя забяспечваліся дапамогай па часовай і пастаяннай страце працаздольнасці, па беспрацоўі і г. д., карысталіся бясплатным медыцынскім абслугоўваннем. Прафсаюзы надавалі ўвагу арганізацыі санаторна-курортнага лячэння працоўных, пашырэнню сеткі дамоў адпачынку. Дзейнасць дзяржаўных органаў і прафсаюзаў па ахове працы і развіцці сацыяльнага страхавання, нягледзячы на меўшыя месца цяжкасці, садзейнічала сацыяльнай абароне і паляпшэнню ўмоў жыцця працоўных.
Details
- Language :
- Belarusian
- Database :
- OpenAIRE
- Accession number :
- edsair.od......2402..d897870961fdf546257dd085ab7b4fce